назо́ўны,
У выразе: назоўны склон гл. склон.
назраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і назрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; каго-што.
1. Зрэзаць, спілаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назразаць дрэў. Назрэзваць каласоў.
2. Разм. Паставіць нездавальняючую адзнаку на экзамене многім.
назрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Сарваць многа чаго‑н. Назрываць кветак.
2. Рэзкім рухам адарваць, сцягнуць вялікую колькасць чаго‑н. Вецер назрываў лісця.
назубі́ць, ‑зублю, ‑зубіш, ‑зубіць; зак., што і чаго.
Спец. Навастрыць, наразаючы або насякаючы зубцы. Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусці, назубі, загартуй. Купала.
назу́блены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад назубіць.
назу́бліванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. назубліваць — назубіць.
назу́блівацца, ‑аецца, незак.
Зал. да назубліваць.
назу́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да назубіць.
назубо́к, прысл.
Разм. Вельмі добра, грунтоўна (вывучыць, ведаць і пад.). Усе вершы, якія былі ў падручніку, .. [Паўлюк] ведаў назубок. Хведаровіч. [Зампаліт:] — Брамцоў харошы брыгадзір. Тэхніку назубок ведае. Ракітны.
назусі́м, прысл.
Разм. Назаўсёды, зусім. Назусім прыйшоў я, а не ў госці. Кірэенка. [Дзядзька Раман:] — Вы, пане настаўніку, на ўсё лета едзеце да нас? — Так, на ўсё лета, а можа, і назусім. Колас. — Забегла яшчэ раз развітацца, — бадзёра сказала Таццяна. — Перад тым, як паехаць назусім. Васілёнак.