паўква́рты, ж.
Палавіна кварты (у 1 знач.). Пад вечар маці напякла салодкіх пернікаў, паставіла на стол вяндліну і паўкварты мёду. С. Александровіч. [Лабановіч:] — Вось, бабка, тры рублі. Пашлі Піліпа ў манапольку, няхай возьме паўкварты. Колас.
паўкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае. Звязаў .. [мужык] Белку, палажыў на воз, а парасят паўкідаў у мяшок. Якімовіч. Мужчыны паўкідалі ў кузаў рыдлёўкі, кіркі, памаглі сесці жанчынам. Новікаў.
паўкі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і паўкідаць.
паўкілагра́ма, м.
Палавіна кілаграма. [Карп] быў з паўкілаграма, калі не больш. Прыгожы, з чорным тоўстым хібам. Рунец.
паўкіламе́тра, м.
Палавіна кіламетра. Наперадзе, праз паўкіламетра, шлях браўся направа. Мележ. Ад пасёлка да станцыі было не так далёка, можа якога паўкіламетра. Васілёнак.
паўкіса́ць, ‑ае; зак.
Укіснуць — пра ўсё, многае.
паўклада́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Укласціся — пра ўсіх, многіх. [Якім:] Заўтра вечарам, як толькі ўсе паўкладаюцца, — я ўжо ў садзе пад акном буду цябе чакаць. Купала.
паўклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Было вырашана паўкладаць дзяцей спаць, а раніцай відаць будзе, што трэба рабіць. Гурскі. — Бо так мой гарод, а во так, побач, яго. Стану пчол падглядаць, дык дзеці галовы ў дзіркі паўкладаюць і... Што ж, хочацца салодкага. Ермаловіч.
паўкла́двацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Тое, што і паўкладацца.
паўкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Тое, што і паўкладаць.