Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

палеазаало́гія, ‑і, ж.

Раздзел палеанталогіі, які вывучае выкапнёвыя жывёлы.

[Ад грэч. palaios — стражытны, zōon — жывёла і logos — вучэнне.]

палеазао́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне палеазаалогіі.

палеаза́ўр, ‑а, м.

Вялізная выкапнёвая яшчарка.

[Ад грэч. palaios — старажытны і saura — яшчарка.]

палеазо́й, ‑ю, м.

Спец. Тое, што і палеазойская эра (гл. палеазойскі).

палеазо́йскі, ‑ая, ‑ае.

У выразе: палеазойская эра гл. эра.

[Ад грэч. palaios — старажытны і zōē — жыццё.]

палеалі́т, ‑у, М ‑ліце, м.

Спец. Старажытны каменны век; першая эпоха каменнага веку.

[Ад грэч. palaios — старажытны і lithos — камень.]

палеаліты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да палеаліту. Палеалітычны чалавек.

палеамагнеты́зм, ‑у, м.

Уласцівасць горных народ намагнічвацца ў перыяд свайго ўтварэння пад уздзеяннем магнітнага поля Зямлі і захоўваць набытую намагнічанасць у наступныя эпохі.

палеанталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палеанталогіі. Палеанталагічны музей.

палеантало́гія, ‑і, ж.

Навука, якая вывучае раслінны і жывёльны свет мінулых геалагічных эпох.

[Ад грэч. palaios — старажытны, on (óntos) — істота і lógos — вучэнне.]