Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паветрападаграва́льнік, ‑а, м.

Апарат для падагрэву паветра.

паветрапла́вальнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца паветраплаваннем.

паветрапла́вальніца, ‑ы, ж.

Жан. да паветраплавальнік.

паветрапла́вальны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да паветраплавання.

паветрапла́ванне, ‑я, н.

Тэорыя і практыка руху ў паветры на апаратах, лягчэйшых за паветра.

паветраправо́дны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіць паветра, па якім ідзе паветра. Паветраправодныя трубы.

паветрапраніка́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць паветрапранікальнага.

паветрапраніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны прапускаць паветра.

паве́ў, ‑веву, м.

Лёгкі, слабы парыў ветру; рух у паветры. Лёгкі, ледзь прыкметы павеў свежага ветру крануў нашы твары. В. Вольскі. Паветра ішло насустрач слабымі цёплымі павевамі. Мележ. // Прыкметы чаго‑н. надыходзячага. Павевы рэвалюцыі. □ Незаўважна падплылі павевы восені. Чорны. // перан. Уздзеянне, уплыў чаго‑н. Павевы гісторыі. Гуманістычныя павевы. □ Здавалася, ужо само паветра было насыпана новымі павевамі свежай мыслі. Колас. // перан. Адчуванне чаго‑н. [Шчасце] было блізка,.. [Заранік] чуў павевы яго і — прыскорваў крок. Хадкевіч.

паве́ць, ‑і, ж.

1. Пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго‑н. ад дажджу, непагоды. І застукалі дзве сякеры — двое [салдат] калолі, а трое насілі дровы пад павець. Хомчанка. Пад павець пачалі насіць мяхі з цэментам, згружаць цэглу. Лупсякоў.

2. Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы; дрывотнік. Ралан, даючы ключ, загадаў Станіку і Чэсю прынесці дроў з павеці і распаліць стаяк. Грамовіч.

3. перан. Тое, што навісае, утвараючы падабенства павеці. Узняла парасоны дрэў Фергана, над асфальтам навісла павець прысад. Русецкі. Над галавой — дубоў павець, Віднеюць неба, горы, поле Праз лісцяў сець. Багдановіч.