нарма́льнасць, ‑і, ж.
Якасць і стан нармальнага.
нарма́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які адпавядае нормам. Нармальны атмасферны ціск. Нармальныя памеры. // Звычайны, прывычны. Нармальная работа. □ Вестка [пра забойства Юркевіча] выбіла .. [Любу] з нармальнай каляіны штодзённасці. Мурашка. // Натуральны. Нармальны колер скуры. // Разм. Такі, як трэба; добры. Ад лагера да Кромані па нармальнай дарозе не больш дваццаці кіламетраў. Брыль.
2. Псіхічна здаровы. Нармальны чалавек. Прызнаць нармальным.
[Ад лац. normalis — прамалінейны.]
нарма́ндскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Нармандыі, нармандцаў, належыць ім.
нарма́ндцы, ‑аў; адз. нармандзец, ‑дца, м.; нармандка, ‑і, ДМ ‑дцы; мн. нармандкі, ‑дак; ж.
Жыхары Нармандыі — гістарычнай вобласці Францыі.
нарма́нскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да нарманаў, належыць нарманам.
нарма́ны, ‑аў; адз. нарман, ‑а, м.
Гіст. Назва, пад якой былі вядомы ў Заходняй Еўропе народы Скандынавіі, якія ў 8–11 стст. рабілі грабежніцкія, захопніцкія паходы ў краіны Еўропы.
нарматы́ў, ‑тыву, м.
Спец. Эканамічны або тэхнічны паказчык норм, у адпаведнасці з якімі выконваецца якая‑н. работа. Тэхнічныя нарматывы. Нарматывы вытворчай працы.
[Ад лац. normatio — упарадкаванне.]