пагусце́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які стаў, зрабіўся густым, гусцейшым. Пагусцелая цемра. Пагусцелы лес.
пагусце́ць, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца густым, гусцейшым. Хвойнік пагусцеў. □ Паветра пагусцела, напоўнілася новымі пахамі. Шахавец. Сеялі жыта рэдка, а яно закусцілася, пагусцела і цяпер, як шчотка, было роўнае на ўсім полі. Асіпенка.
пагусці́, ‑гуду, ‑гудзелі, ‑гудзе; ‑гудзём, ‑гудзяце; пр. пагуў, ‑гула, ‑гуло; заг. пагудзі; зак.
Гусці некаторы час. Пагуў параходны гудок і сціх.
пагу́тарыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Гутарыць некаторы час; правесці час у гутарцы. Зайшлі [Лабановіч і а. Кірыл] у пакоік настаўніка, пагутарылі пра сёе-тое, пакуль пазбіраліся дзеці. Колас. Яны, стары і малады, паселі на бярвенні, пагутарылі, як сябры. Мікуліч. // Правесці гутарку, ператварыць. [Дзімін:] — З Кашыным пагутарым на бюро, дарэчы, і пра папярэдняе напомнім. Карпаў.
пагучне́ць, ‑ее; зак.
Стаць, зрабіцца гучным, гучнейшым. Голас у.. [брыгадзіра] пагучнеў, але ў ім адчувалася мяккасць, ласкавасць. Хадкевіч.
пагу́шкацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Гушкацца некаторы час. Дошка захісталася, быццам запрашаючы Рыму пагушкацца. Васілеўская.
пагу́шкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Гушкаць некаторы час. Бегае, шчабеча: — Ты мяне пагушкай, — Птушанё малое, Мілая дачушка. Астрэйка. Лейтэнант пагушкаў скрынку на руках і пайшоў у .. зямлянку. Алешка.
пагу́шкванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагушкваць і пагушквацца.
пагу́шквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Гушкацца памалу, зрэдку ці час ад часу. Пагушквацца на дошцы.