пагрубія́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак.
Грубіяніць некаторы час.
пагру́жаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пагрузіць.
пагружа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пагрузіцца (у 2 знач.).
2. Зал. да пагружаць.
пагружа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пагрузіць (у 1 знач.).
пагруза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пагрузнуць.
пагру́зачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да пагрузкі. Пагрузачныя работы. // Які прызначаны для пагрузкі. Пагрузачныя машыны.
пагрузі́цца, ‑гружуся, ‑грузішся, ‑грузіцца; зак.
1. Прыняць, забраць які‑н. груз; нагрузіцца. Параход пагрузіўся за два дні.
2. Сесці на які‑н. транспарт. Пагрузіцца на параход. Пагрузіцца ў вагоны. □ Каля цягніка быў ужо сакратар райкома і кароткімі сухімі рэплікамі наводзіў парадак. Чатыры тысячы чалавек пагрузіліся за дзесяць хвілін. Мікуліч.
пагрузі́ць, ‑гружу, ‑грузіш, ‑грузіць; зак., каго-што.
1. Змясціць на які‑н. транспарт груз, людзей і пад. Пагрузіць у машыны людзей. Пагрузіць дровы. □ Мінута — батальён на нагах.. Пагрузілі на лодкі ўсе кулямёты. Колас.
2. і без дап. Грузіць некаторы час.
пагру́зка, ‑і, ДМ ‑зцы; Р мн. ‑зак; ж.
Дзеянне паводле дзеясл. пагрузіць (у 1 знач.) і пагрузіцца.
пагру́знуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пагруз, ‑ла; зак.
Завязнуць у чым‑н. грузкім. Але як толькі машына апусцілася на снег, лыжы глыбока пагрузлі, затармазілі бег. Шамякін.