Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пакаштава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што, чаго і з дадан. сказам.

1. Паспытаць яду, піццё на смак, гатоўнасць і пад. Пакаштаваць святочны пірог. □ — А цяпер, — выціраючы вусы, сказаў Раман Дзянісавіч, — пакаштуем, што нам прыгатавала маці... Хадкевіч.

2. перан. Спазнаць на ўласным вопыце. — Так, Мартын Ягоравіч, пакаштаваў ты гора, — перапыніў яго Злобіч. М. Ткачоў.

пакая́нне, ‑я, н.

1. Прызнанне веруючым сваіх грахоў перад свяшчэннікам. Тарасіха раптам загаласіла: — А навошта ж вы яго па-а-слалі-і-і. Загінуў бедны без па-а-каяння-а-а... Асіпенка.

2. Прызнанне сваіх памылак. — Транспарт узяў без дазволу, — з пакаяннем у голасе загаварыў Шыпулька. Кулакоўскі.

•••

Адпусціць душу на пакаянне гл. адпусціць.

пакая́нны, ‑ая, ‑ае.

Які змяшчае ў сабе пакаянне. А галаву свідравала адна пакаянная думка: «Навошта я браў паручыцельства ў Пазняка?..» Дуброўскі. / у знач. наз. пакая́нная, ‑ай, ж. Хадзіла нават такая пагалоска, што Мілеўскі потайкам паслаў просьбу да земскага начальніка. Ён пісаў пакаянную, прасіў закінуць за яго слова перад адпаведным начальствам. Колас.

пака́яцца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Прызнаць сваю віну, памылку перад кім‑н. [Пніцкі:] — [Паўлючок] напісаў падлог на .. Галіну. І цяпер сам усё як мае быць расказаў, пакаяўся. Чорны. Шаройка расказаў аб усім шчыра, успомніў і статак, прызнаў сваю віну і пакаяўся. Шамякін.

2. Усвядоміўшы сваю памылку, пашкадаваць аб зробленым. Цяпер я пакаяўся, што не падаўся на бальшак, дзе мог пад’ехаць іш падарожнай машыне. Якімовіч.

3. Прызнацца ў сваіх грахах, паспавядацца ў царкве.

паквакта́ць, ‑квакчу, ‑квокчаш, ‑квокча і паквахта́ць, ‑квахчу, ‑квохчаш, ‑квохча; зак.

Квактаць (квахтаць) некаторы час.

паква́піцца, ‑плюся, ‑пішся, ‑піцца; зак.

Спакусіцца чым‑н., пагнацца на што‑н. Паквапіцца на чужое дабро. □ Конь быў ліхі, натурысты, але прадавалі танна, і Стручок паквапіўся на гэта. Мележ. [Мальвінка:] — Я ведаю, што я табе не люба, што ты не на мяне паквапіўся, а на маю гаспадарку. Сабаленка.

паква́піць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Разм. Тое, што і паквапіцца. Ніводзін злодзей не паквапіў бы на Тодарава каня. Крапіва. [Рыгор:] — Кашы падсыпаць трэба, На кашу рыба паквапіць... Кандрусевіч.

пакварта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які праводзіцца кожны квартал; разлічаны на квартал. Паквартальная справаздача. Паквартальны план.

паква́сіць, ‑квашу, ‑квасіш, ‑квасіць; зак., што.

Сквасіць усё, многае.

паквахта́ць,

гл. паквактаць.