Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазала́зіць, ‑лазіць; ‑лазім, ‑лазіце, ‑лазяць; зак.

1. Залезці, забрацца на што‑н. — пра ўсіх, многіх. Пазалазіла гаспадарова сям’я спаць на палаткі. Якімовіч. Спрытныя хлапчукі пазалазілі на бэлькі пад страхой. «Маладосць».

2. Забрацца, пранікнуць куды‑н. употай — пра ўсіх, многіх. Пазалазіць у чужыя агароды.

пазала́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Залатаць, палатаць усё, многае. У нейкім месцы прадзіравілася страха. Кулі трэба, каб пазалатваць дзіркі. Гроднеў.

пазалаце́ць, ‑лацее; зак.

Набыць залацістае адценне, колер. Колас даспеў, пазалацеў.

пазалаці́цца, ‑лоціцца; зак.

1. Пакрыцца пазалотай, афарбавацца ў залацісты колер.

2. Набыць ад святла залацістае адценне, колер. Пазалаціліся стрэхі хат.

пазалаці́ць, ‑лачу, ‑лоціш, ‑лоціць; зак., што.

1. Пакрыць пазалотай; афарбаваць у залацісты колер. Пазалаціць фарфоравыя вырабы.

2. Асвятліўшы што‑н., надаць яму залацісты колер. На золаку жнівеньскае сонца пазалаціла шыбы промнямі наступнага гарачага дня. Сабаленка. Водбліскі [агню] ўпалі на дрэвы, пазалацілі сосны і пасерабрылі дубы. Шамякін.

пазале́пліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Заляпіць, заклеіць чым‑н. усё, многае. Пазалепліваць дзіркі. // Наклейваючы што‑н., укрыць усю паверхню. Пазалепліваць сцены афішамі.

2. Заляпіць, пакрыць сабою ўсё, многае або ўсіх, многіх. Снег пазалепліваў прахожых.

пазале́тась, прысл.

Два гады назад. Жыта і цяпер як сцяна, такога не было ні летась, ні пазалетась. Навуменка. [Сыч] памятаў, колькі атрымана малака летась, пазалетась, нават у першы пасляваенны год. Паслядовіч.

пазале́ташні, ‑яя, ‑яе.

Які быў пазалетась. Пазалеташняя вясна. // Які мае два гады, захоўваецца два гады. Пазалеташняе цяля. Пазалеташнія запасы.

пазале́чвацца, ‑аюцца; зак.

Разм. Залячыцца, загаіцца — пра ўсё, многае. Раны пазалечваліся.

пазале́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Залячыць, загаіць усё, многае.