падапрэ́ць, ‑эе; зак.
1. Крыху, злёгку сапрэць; сапрэць знізу. — Павел Паўлавіч, — падаючы ўзор азіміны, звярнуўся Верамейчык да Шаманскага, — па нізінах жыта крыху падапрэла. Дуброўскі.
2. Разм. Крыху падтаць. Пасярэдзіне [ракі] то моцна, можна было б прайсці смела, а .. каля берагоў, пад вадою, лёд мог падапрэць і паламацца. Скрыган.
падапхну́ць, ‑пхну, ‑пхнеш, ‑пхне; ‑пхнём, ‑пхняце; зак., каго-што.
1. Падштурхнуць каго‑, што‑н. Падапхнуць суседа. □ Мужчыны ззаду пільнаваліся вазоў. У выпадку чаго можна ўтрымаць рубель, каб воз не перакуліўся, або падапхнуць ззаду, калі на г[а]ру прыстане конь. Чарнышэвіч.
2. Засунуць, падсунуць пад што‑н. Падапхнуць табурэтку пад стол. □ Доўга не думаючы, Валодзя падапхнуў пад рамень пілотку з зорачкай і сказаў: — Пайшлі ў воласць! Федасеенка.
падапяка́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Разм. Дапячы ўсё, многае. Падапякаць пірагі.
падарава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падараваць.
падарава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падараваць.
падарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе.
Зак. да дараваць (у 1, 3 знач.).
падаража́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падаражаць.
падаража́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да падаражаць (у 2 знач.).
падаража́ць, ‑ае; зак. і незак.
1. зак. Стаць, зрабіцца даражэйшым, павысіцца ў цане. — Зямлі так і не купілі? — Не. Пакуль збіралі грошы, зямля падаражала. — Ну, цяпер .. [бацькам] не трэба думаць пра зямлю, няхай працуюць толькі, — сказаў Грыша. Пальчэўскі.
2. незак. Павышаць кошт чаго‑н. Далёкія перавозкі падаражаюць сабекошт тавараў.
падаражы́ць, ‑жу, ‑шыш, ‑жыць; зак., што.
Разм. Зрабіць даражэйшым, павысіць у цане. Падаражыць мантажныя работы.