Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пабуджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, да чаго і з інф.

Выклікаць жаданне рабіць што‑н.; прымушаць да чаго‑н. Пабуджаць добра вучыцца. Пабуджаць да высакародных учынкаў. □ Вострая патрэба дня, аператыўнасць малых жанраў пабуджалі пісьменнікаў у пачатку вайны аддаваць перавагу малым формам. Дзюбайла.

пабуджэ́нне, ‑я, н.

1. Кніжн. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пабуджаць — пабудзіць.

2. Жаданне, патрэба зрабіць што‑н. Добрыя пабуджэнні. Чыстыя пабуджэнні.

пабудзі́ць, ‑буджу, ‑будзіш, ‑будзіць; зак., каго.

Перарваць чый‑н. сон, разбудзіць. Пабудзіць дзяцей. □ Раніцай .. [Міхалку], як і заўсёды ў апошнія часы, пабудзіў гаспадар. Чорны. Асцярожна, каб не пабудзіць суседзяў, я ўстаў, прыбраўся і расчыніў дзверы на балкон. Хадкевіч.

пабу́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Сігнал, які будзіць, па якому ўстаюць (у воінскіх часцях, лагерах і пад.). Іграць пабудку. □ Насустрач дню між ніў, лугоў Ляціць пабудкі кліч напеўны... Муравейка.

пабудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. пабудаваць. // Структура. Пабудова сказа. Пабудова ўрока.

2. Кніжн. Сістэма думак, разважанняў; тэорыя. Філасофскія пабудовы асноў навукі.

3. Тое, што пабудавана. Жалезабетонная пабудова. □ Насустрач поезду, як жывыя, выскаквалі навакольныя пабудовы, усё новыя і новыя краявіды. Філімонаў. [Танкі] стралялі па дарозе, хаваючыся за пабудовы. Мележ.

пабузава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак., што.

Разм. Папсаваць, патрапаць, запэцкаць усё, многае. Пабузаваць усе кнігі.

пабуйне́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. пабуйнець.

пабуйне́ць, ‑ее; зак.

Стаць, зрабіцца больш буйным. Дождж пабуйнеў, і Косця з задавальненнем падстаўляў пад яго то грудзі, то спіну. Курто.

пабуксава́ць, ‑суе; зак.

Буксаваць некаторы час. Прайшлі дажджы, і мая «калымага» ў двух ла[г]чынах добра пабуксавала. Шамякін.

пабунтава́цца, ‑туецца; зак.

Разм. Пераблытацца. Планы ўсе пабунтаваліся.