Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паабціра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

1. Абцерці сябе чым‑н. — пра ўсіх, многіх.

2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Сцерціся ад частага ўжывання ў многіх месцах, усюды. Паабціралася фарба на стале.

паабціра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абцерці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабціраць твары. Паабціраць пыл з рэчаў.

паабціска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абціснуць усё, многае. Паабціскаць салому.

паабцярэ́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абцерабіць усё, многае. Паабцярэбліваць вецце. Паабцярэбліваць ссечаныя дрэвы.

паабчышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абчысціць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабчышчаць яблыкі. Паабчышчаць боты ад снегу.

паабчэ́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абчасаць усё, многае. Паабчэсваць бярвенне.

паабшалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абшаляваць усё, многае. Паабшалёўваць сцены дошкамі.

паабшмо́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абшмаргнуць усё, многае. Паабшморгваць лісце.

паабшчы́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абшчыпаць усіх, многіх або ўсё, многае. Паабшчыпваць куранят. Паабшчыпваць булку.

паабшыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абшыць усё, многае або ўсіх, многіх. Паабшываць насавыя хустачкі карункамі. Паабшываць сцены дошкамі. Паабшываць дзяцей.