Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарко́м, ‑а, м.

Народны камісар. Паважна старыя вітаюць наркома, Падносяць хлеб-соль, караваі і мёд. Купала.

нарко́маўскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да наркома, належыць наркому.

нарко́тык, ‑а і ‑у, м.

1. ‑у. Рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў якасці болепатольнага або снатворнага сродку.

2. ‑а. Тое, што і наркаман.

[Ад грэч. narkōtikós — які прыводзіць да анямення, аглушэння.]

нармава́цца, ‑муецца; незак.

Зал. да нармаваць.

нармава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак., што.

Тое, што і нарміраваць.

нармалізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нармалізаваць.

нармалізава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Прыйсці (прыходзіць) у норму, зрабіцца (рабіцца) нармальным. Адносіны нармалізаваліся.

2. толькі незак. Зал. да нармалізаваць.

нармалізава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

1. Вызначыць (вызначаць) нормы.

2. Наблізіць (набліжаць) да нормы, падпарадкаваць (падпарадкоўваць) норме. Нармалізаваць міжнародныя адносіны.

нармаліза́цыя, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. нармалізаваць.

нарма́ль, ‑і, ж.

1. У матэматыцы — перпендыкуляр да датычнай прамой або плоскасці, які праходзіць праз пункт дотыку.

2. Спец. Дэталь прынятага ўзору. Цэх нармалей.

[Лац. normalis — прамалінейны.]