Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

налу́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго і без дап.

Лускаючы, ачысціць ад шалупіння якую‑н. колькасць чаго‑н. Налускаць арэхаў.

налу́скваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да налускаць.

налуча́цца, ‑аецца.

Незак. да налучыцца.

налуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да налучыць.

налучы́цца, ‑лучуся, ‑лучышся, ‑лучыцца; зак.

Разм.

1. Сустрэцца, трапіцца. Налучыўся знаёмы ў дарозе. □ Я жыва сабраўся, дастаў з пячуры сваю дубінку, бо ў лесе мог налучыцца воўк. Колас. // Прыйсці (пераважна нечакана). Налучыўся госць пад поўнач.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Настаць, надысці. Налучыўся зручны выпадак. Налучыўся момант.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каму. Здарыцца з кім‑н. Хто баіцца, таму ўсё можа налучыцца. Прыказка.

налучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.

Разм.

1. на каго-што. Натрапіць, набрысці. Налучыць на воўчую яму. □ [Раман:] — Налучыш яшчэ на падземны валун — пакалечыш плугі... Пташнікаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Знянацку захапіць, застаць. Запытанне настаўніка налучыла.. [Ліду] знянацку. Колас.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Здарыцца з кім‑н. І горш за ўсё тое, што гэтае здарэнне якраз налучыла маленькую Натальку. Колас.

налу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад налушчыць (у 1 знач.).

налу́шчвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да налушчваць.

налу́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да налушчыць.

налу́шчыць, ‑лушчу, ‑лушчыш, ‑лушчыць; зак., чаго.

1. Ачысціць ад шалупін, якой‑н. абалонкі нейкую колькасць чаго‑н. Налушчыць міску гарбузікаў. Налушчыць гароху.

2. і без дап. Насмеціць шалупіннем. Налушчыць на падлогу.