налучыць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак.
Разм.
1. на каго-што. Натрапіць, набрысці. Налучыць на воўчую яму. ▪ [Раман:] — Налучыш яшчэ на падземны валун — пакалечыш плугі... Пташнікаў.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Знянацку захапіць, застаць. Запытанне настаўніка налучыла.. [Ліду] знянацку. Колас.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.); каго. Здарыцца з кім‑н. І горш за ўсё тое, што гэтае здарэнне якраз налучыла маленькую Натальку. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)