Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

накіпа́ць, ‑ае.

Незак. да накіпець.

накіпе́ць, ‑піць; зак.

1. Утварыцца, сабрацца на паверхні вадкасці, якая кіпіць (пра пену, накіп). // Асесці на ўнутраных сценках чайніка, катла і іншай пасуды, у якой кіпяцяць ваду.

2. перан. Сабрацца ў сэрцы, душы, перапоўніць сэрца, душу (пра цяжкія, непрыемныя пачуцці). Накіпела злосць. □ У душы Антона накіпела крыўда. Пянкрат. / у безас. ужыв. Сцёпка змушан быў прызнаць сваё паражэнне. Але ён у далейшым адыграецца, бо ў сэрцы яго накіпела. Колас.

накіпны́, ‑ая, ‑ое.

Спец. Які складаецца з накіпу (у 1 знач.). Накіпны слой.

накіпяці́ць, ‑пячу, ‑пяціш, ‑пяціць; зак., чаго.

Закіпяціць нейкую колькасць чаго‑н. Накіпяціць кацёл вады. Накіпяціць малака.

накірава́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Які прымушае што‑н. рухацца ў пэўным кірунку. Накіравальныя ролікі.

2. у знач. наз. накірава́льная, ‑ай, ж. Спец. Лінія, якая вызначае кірунак, у якім рухаецца прамая, што ўтварае канічную або цыліндрычную паверхню.

накірава́насць, ‑і, ж.

1. Засяроджанасць, паглыбленасць думак, жаданняў, пачуццяў.

2. Кірунак у дзейнасці, развіцці. Накіраванасць у будучае. // Напрамак, выражаны ў працы, творы і пад. Ідэйная накіраванасць верша. □ Я. Купала і Я. Колас яшчэ больш узмацнілі грамадскае гучанне нашай сатыры, падалі ёй выразную рэвалюцыйную накіраванасць. Казека.

накірава́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. накіраваць (у 3, 4 знач.).

2. Кірунак развіцця якога‑н. дзеяння. [Рыбнікаў:] Святое пачуццё нянавісці да ворага трэба трымаць у руках, даць яму разумнае накіраванне. Пара можа і лакаматыў рухаць, і кацёл узарваць. Крапіва.

3. Дакумент аб прызначэнні куды‑н. У той жа дзень .. [Люба] атрымала накіраванне на працу ў свой раён. Васілевіч.

накірава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад накіраваць.

2. у знач. прым. Спец. Які дзейнічае ў пэўным, патрэбным кірунку. Накіраваны прамень. Накіраванае змяненне прыроды арганізмаў.

накірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; зак.

1. Пайсці, паехаць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., рушыць у якім‑н. кірунку. Накіравацца на сход. Накіравацца да знаёмага. □ Шпаркімі крокамі, а дзе і подбегам накіраваўся дзед на сваю сядзібу. Колас. З кабіны самазвала вылез начальнік зборачнага цэха і вайсковым крокам накіраваўся да трыбуны. Карпаў.

2. Узяць, набыць які‑н. кірунак руху, развіцця. Апошнія прамяні .. [сонца] слізганулі па воднай прасторы, а затым накіраваліся ўгору. Маўр.

накірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.

1. Вызначыць, надаць кірунак руху каму‑, чаму‑н. Накіраваць лодку да берага. Накіраваць машыны ў абход горада. □ Пілот накіраваў самалёт на белую паляну, якая і аказалася знаёмым возерам. Якімовіч. [Таццяне] захацелася сказаць, што ніякай школы тут няма і накіраваць дзяцей назад дамоў, але яна не магла ім схлусіць. Шамякін. // Наставіць што‑н. на каго‑, што‑н. — Пароль? — сурова спытаў Маеўскі і, выглянуўшы з-за дрэва, накіраваў на.. [чалавека] пісталет. Шамякін. // Даць пэўны напрамак развіццю якога‑н. дзеяння, з’явы і пад. Аўгіня ўмела накіраваць справу так, што верх заставаўся за ёю. Колас. [Ваўчок] накіраваў далейшую размову ў рэчышча практычных пытанняў, звязаных з асенне-зімовым рамонтам. Хадкевіч.

2. Сканцэнтраваць што‑н. на кім‑, чым‑н., імкнуцца да чаго‑н., супроць чаго‑н. Вераб’ёў вырашыў накіраваць усе сілы, усю дзейнасць Саветаў на выкананне ленінскага дэкрэта аб зямлі. Дуброўскі. Супраць адсталасці, цемры і забабоннасці вёскі накіраваў гнеўную сатыру Кандрат Крапіва. Кудраўцаў. // Уважліва паглядзець. Накіраваць позірк на незнаёмага.

3. Паслаць, адправіць каго‑н. куды‑н. Накіраваць хворага ў клініку. □ [Павел] пайшоў у райваенкамат і папрасіў, каб яго накіравалі на фронт. Шахавец. // Даць прызначэнне куды‑н., у якасці каго‑н. Накіраваць на працу ў школу. □ [Арлоўскі] не змірыўся са становішчам пенсіянера, пайшоў у абком партыі і папрасіў даць яму работу на баявым участку — накіраваць яго старшынёю калгаса. Паслядовіч.

4. Адрасаваць куды‑н. Накіраваць паперу ў міністэрства.

5. Даючы парады, навучыць чаму‑н. добраму. Накіраваць нас на шлях ісціны ўзялася жанчына. Новікаў. [Сяргей:] — Вы больш [за] усіх можаце накіраваць народ на правільны шлях. Машара.