Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

назо́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Такі, які назаляе, дакучае. [Рыгор] вёртка абмінаў сустрэчных і моўчкі ўвільваў ад назойлівых насільшчыкаў. Гартны. Ад.. [Лупянка] адмахваліся, як ад назойлівай мухі. Лынькоў. / у перан. ужыв. Упарты і назойлівы падаў дождж. Мікуліч.

назо́ла, ‑ы.

Разм.

1. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), хто вельмі назаляе, дакучае. Ну, і назола ж ты! Лезці назолай у вочы. □ — Адчапіся, назола, едзь куды хочаш! Лынькоў. [Салдаты] не хацелі прызнаваць Клямта, пазіраючы на яго як на выскачку і назолу. Мележ.

2. ж. Дакука, назалянне. Конь так змучыўся.. ад балючай назолы аваднёў, што.. не мог нейкі час крануцца з месца. Чорны.

назо́льны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і назойлівы. Адзін дзед, які і летам спаў на печы, доўга яшчэ круціўся бяссонна, не мог уцішыць назольны кашаль. Мележ.

назо́ўнік, ‑а, м.

1. Часціна мовы, якая абазначае прадмет, мае катэгорыю роду і змяняецца па склонах і ліках.

2. У матэматыцы — лік у дробах, які паказвае, на колькі частак падзелена адзінка.

•••

Прывесці да агульнага назоўніка гл. прывесці.

назо́ўны,

У выразе: назоўны склон гл. склон.

назраза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і назрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; каго-што.

1. Зрэзаць, спілаваць вялікую колькасць чаго‑н. Назразаць дрэў. Назрэзваць каласоў.

2. Разм. Паставіць нездавальняючую адзнаку на экзамене многім.

назрыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Сарваць многа чаго‑н. Назрываць кветак.

2. Рэзкім рухам адарваць, сцягнуць вялікую колькасць чаго‑н. Вецер назрываў лісця.

назубі́ць, ‑зублю, ‑зубіш, ‑зубіць; зак., што і чаго.

Спец. Навастрыць, наразаючы або насякаючы зубцы. Натачы, кавалёк, Вострым-востра сярпок, Адпусці, назубі, загартуй. Купала.

назу́блены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад назубіць.

назу́бліванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. назубліваць — назубіць.