Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

дапуска́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да дапусціцца.

2. Мець дазвол прыходзіць, уваходзіць куды‑н., да каго‑, чаго‑н., наведваць што‑н. Дзеці на вячэрнія сеансы ў кіно не дапускаюцца. □ Прыходзіць Паўлік да турмы. — Ніякія наведвальнікі сёння не дапускаюцца, — адказаў дазорца. — Прыйдзеш праз два дні. Сташэўскі.

3. Дазваляцца; быць прынятым. Часам дапускаецца дваякае напісанне слова.

4. Зал. да дапускаць.

дапуска́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да дапусціць.

дапусці́цца, ‑пушчуся, ‑пусцішся, ‑пусціцца; зак.

Дайсці да якога‑н. стану; апусціцца. І не выходзіла з галавы думка: няўжо Васіль дапусціўся да таго, што данёс польскай паліцыі на Мартына? Колас.

дапусці́ць, ‑пушчу, ‑пусціш, ‑пусціць; зак., каго-што і з дадан. дап.

1. Дазволіць прыйсці, увайсці, падысці куды‑н., да каго‑, чаго‑н.; падпусціць. Дапусціць у пакой. □ [Антоненка] думаў толькі аб тым, каб затрымаць бандытаў, не дапусціць іх да Літвінавіч. Шыловіч. // Даць дазвол займацца чым‑н., удзельнічаць у чым‑н. Дапусціць да экзаменаў.

2. Дазволіць што‑н. зрабіць, чаму‑н. адбыцца. — Як вам не брыдка, мужчыны, — звярнуўся Лабановіч да грамады. — Дапусціць, каб людзі крывавілі адзін другога! Колас. // Дазволіць сабе. Дапусціць грубасць. Не дапусціць браку ў сваёй рабоце. Дапусціць памылку. // Дазволіць дайсці да якога‑н. стану. Марыя падалася бліжэй да Веры, каб уцешыць яе, не дапусціць да слёз. Кулакоўскі.

3. Палічыць за магчымае, верагоднае. — Гэта сын ад першай жонкі, — адказаў Шумейка. Спачатку я не паверыў сваім вушам. Не мог дапусціць нават думкі, каб гэты чалавек мог мяняць жонак. Дамашэвіч. // у знач. пабочн. Будзем лічыць магчымым. Дапусцім, усё пойдзе, як трэба.

4. Прыладзіць, падагнаць што‑н. да чаго‑н. так, каб дайшло, шчыльна прыстала. Дапусціць аконную раму.

дапушча́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дапушчальнага, магчымасць, дазволенасць. Дапушчальнасць дзеяння. Дапушчальнасць нагрузкі.

дапушча́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можна дапусціць; магчымы, дазволены. Дапушчальная тэмпература.

дапу́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дапусціць.

дапушчэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. дапускаць — дапусціць (у 1, 2 і 3 знач.).

2. Меркаванне, гіпотэза.

дапха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. што. Напхаць поўнасцю, да канца. Дапхаць падушку пухам. // і чаго. Дадаць да раней напханага. Дапхаць саломы ў сяннік.

2. Разм. Штурхаючы перад сабой, дасунуць, дакаціць што‑н. да якога‑н. месца. Ледзь дапхалі воз да двара.

дапыта́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад дапытаць.