падмо́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падмасціць.
падмо́шчвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падмасціцца.
2. Зал. да падмошчваць.
падмо́шчваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падмасціць.
падмурава́ны і падмуро́ваны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падмураваць.
падмурава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Падвесці каменную або цагляную кладку пад што‑н. Падмураваць хату. Падмураваць ганак.
падму́рак, ‑рка, м.
1. Каменная або цагляная кладка пад што‑н.; фундамент. А вунь відзён і падмурак нейкай стадолы: значыць, і тут, у гэтай баравой глушэчы, распачалі нешта будаваць. Сабаленка. Домік стаіць на высокім, складзеным з камення падмурку і зухавата пазірае да бляску прамытымі акенцамі на пасёлак. Бяганская.
2. перан. Апора, аснова чаго‑н. Падмурак сацыялістычнай эканомікі. □ Магутнай партыі падмурак, Яе хрыбет і дыктатура, Яе граніт — рабочы клас. Бялевіч. Кірыла Тураўскі быў першы пасля Іларыёна сярод тых, хто закладваў падмурак старажытнай рускай эстэтыкі. Майхровіч.
•••
Закласці падмурак гл. закласці.
падму́ркавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да падмурка (у 1 знач.); прызначаны для падмурка. І першы падмуркавы камень Пайшоў ад яго [старшыні] па руках. Калачынскі.
падмуро́ўванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмуроўваць — падмураваць.
падмуро́ўвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да падмуроўваць.