падміна́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да падмінаць.
падміна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падмяць.
падмі́ргванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падміргваць — падміргнуць.
падмі́ргваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падміргнуць.
падміргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каму.
Тое, што і падмаргнуць. — Стары вол баразны не псуе, — казалі некалі людзі, — падміргнуў Воранаў земляку. Пальчэўскі. — Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, — зноў падміргнуў Дубейка. — У ціхай вадзе чэрці водзяцца. Колас.
падмо́га, ‑і, ДМ ‑мозе, ж.
Разм. Дапамога, падтрымка. Варочаў глебу працавіты трактар, А на падмогу коні ды валы У гаспадарцы той былі. Крапіва. Ноччу на падмогу Белабародаву Сцяпан Фёдаравіч паслаў другую роту. Мележ.
падмо́клы, ‑ая, ‑ае.
Крыху мокры. Падмоклае сена.
падмо́кнуць, ‑не; зак.
Крыху намокнуць. Валёнкі падмоклі. □ Калі падмокнуць запалкі, мы папаскачам .. сёння, відаць, будзе для нас вераб’іная ночка. С. Александровіч.
падмо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падмалоць.
падмо́ргванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падморгваць — падмаргнуць.