паго́рблены, ‑ая, ‑ае.
Які пагорбіўся, згорблены, сагнуты. Пагорбленыя хаты. □ Раніцай.. [Алёшка] валокся з санкамі на станцыю і адтуль цягнуў да казармаў цяжкія чамаданы, ранцы і торбы пагорбленых з марозу фрыцаў. Брыль.
паго́ркнуць, ‑не; пр. пагорк, ‑ла; зак.
Згоркнуць, прагоркнуць — пра ўсё, многае. Масла пагоркла.
паго́ршанне, ‑я, н.
Разм. Тое, што і пагаршэнне. У той момант, калі здавалася, што жыццё Налівайкі выратавана, наступіла рэзкае пагоршанне яго становішча. Гурскі.
паго́ршаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пагоршыць.
паго́ршаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Стаць, зрабіцца горшым; тое, што і пагоршыцца. Хвядосіха паглядзела на [рахункавода] так, як глядзяць на чалавека, без якога ўсякая справа не толькі што не пагоршае, а стане яшчэ нават лепшай. Кулакоўскі. [Даміра] — Дык што, я, выходзіць, пасля вайны пагоршаў, а не палепшаў. Нават крыўдна. Асіпенка. // безас. Стаць, зрабіцца горш. Хвораму пагоршала.
паго́ршванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагоршваць і пагоршвацца.
паго́ршвацца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да пагоршыцца.
2. Зал. да пагоршваць.
паго́ршваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пагоршыць.
паго́ршыцца, ‑шыцца; зак.
Стаць, зрабіцца горшым. Дысцыпліна пагоршылася. Надвор’е пагоршылася. Здароўе пагоршылася. □ Раптам настрой у аканома зноў пагоршыўся. Чарнышэвіч.
паго́ршыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., што.
Зрабіць горшым. [Цешча] паіла Дашу нейкімі зёлкамі, і Язэп баяўся, што настоі гэтыя толькі пагоршаць Дашына здароўе. Асіпенка.