Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прадмова ∙ Скарачэнні ∙ Кніга ў PDF/DjVu

падме́цены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмесці.

падме́ціць, ‑мечу, ‑меціш, ‑меціць; зак., каго-што.

Пазіраючы, заўважыць, выявіць. Панна Людміла.. зараз жа падмеціла.. нясмеласць і замяшанне [Лабановіча], і гэта ёй, відаць, спадабалася. Колас. У кожным з герояў пісьменнік [Якуб Колас] умее падмеціць нешта добрае, чалавечае і паказаць яго. Навуменка.

падме́цца, (толькі ў форме інф. і пр. часу); зак.

Разм. Паабяцаць зрабіць, выканаць што‑н. Брыгада, якая працуе на свінаферме, падмелася адкарміць для продажу дзяржаве дзве тысячы свіней. Хведаровіч. Бацька падмеўся быць за памочніка ў старога каваля — малатабойцам. Кухараў. Падмеўся [дзед Сілівон] сплесці дзве пары лазовых лапцей. Краўчанка.

падме́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмеціць.

падме́шаны ​1, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і падмяшаны.

падме́шаны ​2, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмясіць.

падме́шванне ​1, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмешваць ​1.

падме́шванне ​2, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмешваць ​2.

падме́швацца ​1, ‑аецца; незак.

Зал. да падмешваць ​1.

падме́швацца ​2, ‑аецца; незак.

Зал. да падмешваць ​2.

падме́шваць ​1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмяшаць.

падме́шваць ​2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмясіць.

падме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмяшаць.

2. Тое, што падмешана да чаго‑н.; падмеска (у 2 знач.).

падмёрзлы, ‑ая, ‑ае.

Крыху, злёгку мёрзлы, цвёрды ад марозу. Падмёрзлы снег. Падмёрзлыя яблыкі. □ Цяпер.. [хлапчукі] хацелі нават, каб дарога была даўжэйшаю — так прыемна было ісці ўсім разам па тугой, падмёрзлай за ноч сцяжынцы. Ваданосаў.