пагно́ены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пагнаіць.
пагну́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пагнуць.
2. у знач. прым. Які мае выгібы, сагнуты. Над заводскай брамай, як і багата год таму назад, вісіць старая, іржавая пагнутая шыльда. Галавач. Заўважыўшы пагнутыя рэйкі на шпалах, .. [Валодзя] пасмялеў і нават спыніўся. Федасеенка.
пагну́цца, ‑гнецца; ‑гнёмся, ‑гняцеся, ‑гнуцца; зак.
1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Стаць, зрабіцца пагнутым. Пагнуліся, пакурчыліся бярозы. Скрыган.
2. Сагнуцца, скурчыцца — пра ўсіх, многіх. Людзі пагнуліся ад ветру.
пагну́ць, ‑гну, ‑гнеш, ‑гне; ‑гнём, ‑гняце; зак., што.
1. Сагнуць, пакарабаціць усё, многае або што‑н. у многіх месцах. Аднойчы я сам бачыў, як .. [парабкі].. выплюхнулі з цабэрка ваду, а рыдлёўкі пагнулі і закінулі ў крапіву. Бажко. Алёша, закасаўшыся, сам стаяў у размешанай гразі, глядзеў, каб чаго не пагнуць у машыне. Лобан. // Схіліць, нахіліць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. На .. [ стале] у гладышы з адбітым горлам пагнулі галовы прывялыя чырвоныя вяргіні. Пташнікаў.
2. і без дап. Гнуць некаторы час. Узяў дзед кусок скуры, так падэшвы на дзве, пагнуў-пагнуў яго ў руках і пытае: — Колькі за гэта? Колас.
пагнюсі́цца, ‑гнюшуся, ‑гнюсішся, ‑гнюсіцца; зак.
Разм.
1. Стаць, зрабіцца брудным. Сукенка пагнюсілася.
2. Стаць, зрабіцца нягодным, сапсавацца.
пагнюсі́ць, ‑гнюшу, ‑гнюсіш, ‑гнюсіць; зак., што.
Разм.
1. Зрабіць брудным. Пагнюсіць касцюм.
2. Зрабіць нягодным, сапсаваць.
паго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Стан атмасферы ў данай мясцовасці. Сухая пагода. Марозная пагода. □ Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Колас. // Добрае надвор’е. Як мінае бура, настае пагода. Вось таму мне мілы росквіт веснавы. Гурло. Дым слупамі — на пагоду — Падымаецца ўгару. Калачынскі. Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. З нар.
•••
Рабіць пагоду гл. рабіць.
Чакаць з мора пагоды гл. чакаць.
паго́джанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пагоджанага (у 2 знач.); прыміранасць, зладжанасць.