Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падма́ншчык, ‑а, м.

Той, хто падманвае каго‑н. Падманшчыкі вы, хлусы... — недаверліва сказала .. [Таня], зазіраючы ў калодзеж. — Хіба ўдзень зоркі ўбачыш? Місько.

падма́ншчыца, ‑ы, ж.

Жан. да падманшчык.

падмаргну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр., каму.

Маргнуць, ухваляючы што‑н. або робячы намёк ці звяртаючы ўвагу на што‑н. — Ды я ведаю, што пан шляхетны і не захоча крыўдзіць беднага чалавека, — шматзначна падмаргнуў селянін фурману. Пальчэўскі. Сярожа ўсміхнуўся і падмаргнуў сябру: «Я так і ведаў!». Шыловіч.

падмаро́жаны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падмарозіць.

2. у знач. прым. Які крыху зацвярдзеў ад марозу. Галінкі рабіны.. працягвалі.. [гаспадыні] свае густыя гронкі з падмарожанымі ягадамі. Дамашэвіч.

падмаро́жванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. падмарожваць — падмарозіць (у 1 знач.).

падмаро́жвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да падмарожваць (гл. падмарозіць у 1 знач.).

падмаро́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмарозіць.

падмаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак.

1. што. Замарозіць злёгку або дадаткова; не ўберагчы ад марозу. Падмарозіць мяса. □ [Старшыня:] — З раёна паведамілі, што з заўтрашняга дня пачынаюцца замаразкі. Каб не падмарозіць нам бульбу. Шашкоў.

2. безас. Аб наступленні холаду, марозу. Праз дзень-два зноў падмарозіла і выпаў снег. Краўчанка.

падмаско́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца, размешчаны пад Масквой, каля Масквы. Самалёт адарваўся ад бетоннай дарожкі падмаскоўнага аэрадрома і ўзяў курс на захад. Шамякін.

падма́слены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмасліць.