Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падмалёўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмаляваць.

падмалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмаляваць.

2. У жывапісе — падрыхтоўчая стадыя работы над карцінай; слой фарбы, які наносіцца на палатно пасля папярэдняй пропісі для перадачы светаценю, аб’ёмнасці фігур і пад.

падмало́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмаладзіць.

падмало́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падмаладзіцца.

2. Зал. да падмалоджваць.

падмало́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмаладзіць.

падмало́ць, ‑мялю, ‑мелеш, ‑меле; зак., чаго.

Разм. Намалоць дадаткова.

падмалява́ны і падмалёваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад падмаляваць.

падмалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Разм. Крыху, злёгку падфарбаваць сабе губы, шчокі.

падмалява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., каго-што.

1. Дадаць якія‑н. дэталі, штрыхі (на малюнку, фатаграфіі). Падмаляваць фон на фатаграфіі.

2. Паднавіць афарбоўку, падфарбаваць злёгку, дадаткова. Падмаляваць вокны. □ Дом [жыхары] ачысцілі, падмалявалі, здалі пад кватэры панам чыноўнікам. Брыль. // Разм. Падфарбаваць губы, бровы і пад.

3. перан. Маскіруючы недахопы, зрабіць факты больш прыемнымі. Падмаляваць рэчаіснасць у апавяданні.

падма́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падмануць (у 1 знач.). — А пані вядома, — запытаў яе старшыня суда, — што за лжывае паказанні‑, за падман суда сведка павінен быць цяжка пакараны? Машара. // Мана, хлусня, ашуканства. І хоць.. [Горбікаў] ведаў, што хворыя месцы зарубцаваліся, прыкінуўся сухотным. Гэты яго падман выкрыла Наталля Максімаўна. Дудо. [Хамутоўскі:] — Хлусня ў вас, а не праўда! Падман адзін! Курто.

2. чаго. Памылковае, ілюзорнае ўяўленне; абман. Падман пачуццяў. □ [Федзя:] — Учора [фатаграфія на Дошцы гонару] сам бачыў — была. А сёння іду міма, зірнуў — няма... Галюцынацыя, думаю, падман зроку. Васілёнак.