пахры́пнуць, ‑не; ‑нем, ‑неце, ‑нуць; зак.
Разм. Ахрыпнуць — пра ўсіх, многіх. [Стары] сагнуўся і асунуўся. Дзеці ад крыку пахрыплі. Лобан.
пахрысто́савацца, ‑суюся, ‑суешся, ‑суецца; зак.
У праваслаўных — пацалавацца тройчы, віншуючы са святам вялікадня. Калі скончылі песню, у якой прыняў удзел і Базыль, ён пахрыстосаваўся з гаспадарамі і з «валачобнікамі» па ўсіх правілах велікоднага этыкету. Колас.
пахрысці́ць, пахрышчу, пахрысціш, пахрысціць; зак., каго-што.
1. Перахрысціць некалькі разоў. Пахаваў поп дзіця, пахрысціў тройчы магілу, выпіў першы, пакуль сабраліся людзі, чарку на хаўтурах і паехаў. Пальчэўскі.
2. Тое, што і ахрысціць (у 1 знач.). [Мікодым] і сыноў сваіх у касцёле, а не ў царкве пахрысціў. І ўсё дзеля таго, каб мо якую выгаду мець. Сабаленка.
пахудзе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які пахудзеў. Прыязджаў [бацька] дадому то вясёлы, калі ўдавалася добра зарабіць, а іншы раз сярдзіты, крыклівы, няголены, пахудзелы, толькі вочы нядобра блішчалі з-пад насупленых броваў. Дамашэвіч.
пахудзе́нне, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. пахудзець.
пахудзе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Стаць худым, худзейшым. Панна Ядвіся прымеціла, што настаўнік за гэты час як бы асунуўся і пахудзеў. Колас.
паху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Хукаць некаторы час. Сонца яшчэ не ўзышло, і было даволі-такі халаднавата, аж рукі стылі. Нічыпар пахукаў на іх і ўтарапіўся на ўсход. Чарнышэвіч. Нямко асцярожна ўзяў птушанятка ў рукі, пахукаў яму ў роцік, потым гэтак жа асцярожна палажыў у запазуху. Кулакоўскі.
паху́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Час ад часу хукаць. Работай сагрэйся, калі халады, Не будзеш пахукваць на рукі тады. Бялевіч.
паху́часць, ‑і, ж.
Уласцівасць і якасць нахучага.
паху́чы, ‑ая, ‑ае.
Які мае моцны прыемны пах; духмяны. Пахучыя яблыкі. Пахучае мыла. □ Конік весела згрызаў маладую пахучую траўку. Колас. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч. Ляжаць на пахучай саломе прыемна і ўтульна. Шамякін.