Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пабры́ты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пабрыць.

пабры́цца, ‑брыюся, ‑брыешся, ‑брыецца; зак.

Пабрыць сабе твар; пагаліцца. [Міхал:] — Дзе тут вады ўзяць, пабрыцца трэба. Чорны.

пабры́ць, ‑брыю, ‑брыеш, ‑брые; зак., каго-што.

Зрэзаць брытвай начыста валасы сабе або каму‑н. Пабрыць бараду. Пабрыць хворага.

пабрэ́хваць, ‑ае; незак.

Разм. Брахаць зрэдку. Сонна пабрэхвалі сабакі. Карпюк.

пабубні́ць, ‑бубню, ‑бубніш, ‑бубніць; ‑бубнім, ‑бубніце; зак.

Разм. Бубніць некаторы час.

пабудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Паставіць сабе дом або іншы будынак. Тры гады назад выгаралі Мікуцічы, і тады дзядзька Марцін надумаўся пабудавацца тут, дзе было прастарней і спакайней. Колас.

пабудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

1. Паставіць, зрубіць дом; узвесці будынак, збудаванне. Дом быў стары, і яго даўно трэба было разбурыць, а на яго месцы пабудаваць новы. Арабей. Гады з два таму тут пабудавалі новы, высокі ды моцны мост. Зарэцкі. // Вырабіць, выпусціць (машыны, механізмы і пад.). Хлапчукі ўздыхнулі. Нехта задуменна сказаў: — Вось бы самалёты такія пабудаваць, як буслы. Лынькоў. // Зрабіць, змайстраваць, зляпіць.

2. перан. Стварыць. Разам з усім савецкім народам працоўныя Беларусі пабудавалі сацыялізм. «Беларусь».

3. Аснаваць на чым‑н. Саўка ведаў, што асуджаныя за «палітыку» карыстаюцца памагаю з боку шырокіх колаў грамады. На гэтым ён і пабудаваў сваю тактыку. Колас.

4. Вычарціць якую‑н. геаметрычную фігуру. Пабудаваць паралелепіпед.

5. Саставіць, скласці што‑н. Пабудаваць фразу. Пабудаваць сказ.

•••

Пабудаваць на пяску — аснаваць што‑н. на ненадзейных, хісткіх звестках, фактах.

пабуджа́льнік, ‑а, м.

Кніжн. Той або тое, што выклікае пабуджэнне (у 2 знач.).

пабуджа́льны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які выклікае жаданне рабіць што‑н.; які прымушае да чаго‑н. Пабуджальныя прычыны.

пабу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад пабудзіць.