Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

выкіда́льнік, ‑а, м.

Прыстасаванне ў затворы замка агнястрэльнай зброі, якое служыць для аўтаматычнага выкідання стрэляных гільз.

выкіда́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. выкіда́ць ​1 — выкінуць (у 1–3, 6, 7 знач.).

вы́кіданы, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад вы́кідаць.

вы́кідацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Выжыць у неспрыяльных умовах; выйсці, выбрацца з цяжкага становішча, беднасці. Двое меншых дзяцей.. [Лаўрэн] пахаваў, — не ўзняліся яны на ногі ў голадзе ды холадзе. А Міхаська сяк-так выкідаўся, акрыяў. Якімовіч. Цяжка было.. [Акіліне] з дачкою выкідацца з бясхлеб’я. Вітка.

выкіда́цца, а́юся, ‑а́ешся, ‑а́ецца; незак.

1. Незак. да выкінуцца.

2. Зал. да выкіда́ць ​1.

вы́кідаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выкінуць у некалькі прыёмаў (усё, многае). Выкідаць на вуліцу ўсе рэчы.

2. перан. Разм. З цяжкасцю ўзгадаваць. Выкідаць дзяцей.

выкіда́ць 1, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да выкінуць.

выкіда́ць 2, а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.

Незак. да вы́кідаць (у 1 знач.).

выкі́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. выкідваць ​1 — выкінуць (у 1, 3, 6, 7 знач.).

выкі́двацца, ‑аюся, ‑аешся; ‑аецца; незак.

1. Незак. да выкінуцца.

2. Зал. да выкідваць ​1.

выкі́дваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да выкінуць.

•••

Выкідваць антраша — рабіць мудрагелістыя рухі нагамі.

выкі́дваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да вы́кідаць (у 1 знач.).

вы́кідыш, ‑а, м.

1. Дачаснае спыненне цяжарнасці; аборт.

2. Дачасна народжаны плод чалавека ці жывёлы, не здольны выжыць.

вы́кінуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад выкінуць.