Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

падма́звацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падмазацца.

2. Зал. да падмазваць.

падма́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмазаць.

падма́зка, ‑і, ДМ ‑зцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. падмазаць (у 1 знач.).

2. Тое, чым падмазваюць што‑н. Влінец быў халодны, ранішні, але Міця, мусіць, не да такіх прывык ў час валацужніцтва. Нават і падмазку з’еў, што трапілася з блінцом. Арочка. А то другі раз аладкі возьмецца [жонка] пячы... Скаварада нагрэлася, сіпіць на ўсю хату, а яна яе падмазкай мазь, мазь. Сачанка.

падма́йстар, ‑тра, м.

Памочнік майстра. Праз нейкі тыдзень Салаўёў лічыўся ўжо ўладальнікам шавецкай майстэрні з правам карыстацца паслугамі падмайстра. Асіпенка. Васьмігадовым хлапчуком Косця батрачыў у кулакоў, быў вучнем, падмайстрам у саматужніка-шаўца. «Полымя».

падмака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да падмокнуць.

падмаладзі́цца, ‑ладжуся, ‑лодзішся, ‑лодзіцца; зак.

Разм. Надаць сабе больш свежы, малады выгляд.

падмаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Разм. Надаць каму‑, чаму‑н. больш свежы, малады выгляд.

падмалёваны,

гл. падмаляваны.

падмалёўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. падмалёўваць.

падмалёўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да падмалявацца.

2. Зал. да падмалёўваць.