пага́шаны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад пагасіць.
2. у знач. прым. Які спыніў сваё дзеянне, страціў сілу. Пагашаная марка. Пагашаны білет.
пагаша́цца, ‑аецца; незак.
Зал. да пагашаць.
пагаша́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да пагасіць (у 3, 4 знач.).
пагашэ́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагашаць.
пагекта́рны, ‑ая, ‑ае.
Які вызначаецца з разліку кожнага гектара, за кожны гектар. Пагектарная норма паставак.
пагі́бель 1, ‑і, ж.
Смерць, гібель. Асудзіць на пагібель. □ [Васіль Раманавіч:] — Ведаеш, калі звер чуе пагібель, ён робіцца ў тры разы небяспечней. Няхай.
пагі́бель 2, ‑і, ж.
У выразах: гнуцца ў тры пагібелі гл. гнуцца. Гнуць у тры пагібелі гл. гнуць.
пагі́бельны, ‑ая, ‑ае.
Які нясе, утрымлівае, тоіць у сабе пагібель; гібельны. Пагібельны ўплыў. □ Направа ўзнімалася зялёнае ўзгор’е вялікага кургана. Гэта быў аазіс у пагібельнай пустэльні балот. Самуйлёнак.
пагіна́цыя, ‑і, ж.
Спец. Нумарацыя старонак кнігі, рукапісу і пад.
[Ад лац. pagina — старонка.]
пагі́нуць, ‑гіне; ‑гінем, ‑гінеце, ‑гінуць; зак.
Загінуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Пагінулі сотні, — мільёны прайшлі. Глебка. Вясна прыйдзе, снег пагіне. Колас.
пагла́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пагладзіць.