пага́слы, ‑ая, ‑ае.
Які пагас. Пастух змоўк і адкінуў убок пагаслую папяросу. Паслядовіч.
пага́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. пагас, ‑ла і пагаснуў, ‑нула; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Перастаць гарэць, свяціць, свяціцца; затухнуць. Ліхтар пагас. Пагасла святло. □ Выгарала датла і пагасла вогнішча. Бажко. // Перастаць адлюстроўваць, адбіваць. Сонца схавалася за ўзгоркам, пагаслі шыбы. Шамякін.
2. перан. Страціць бляск, жвавасць (пра вочы, позірк і пад.). Позірк пагас. □ «Грозныя» аганькі ў Маніных вачах пагаслі. Пестрак. // Страціць настрой, стаць абыякавым. Вейкі ў Лёдзі ўздрыгнулі, і яна быццам пагасла. Карпаў.
3. перан. Знікнуць; аслабець. Не, не пагасне ніколі — Ленінскай праўды святло. Глебка.
пагаспада́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
Гаспадарыць некаторы час. [А ўдоцця:] — Збіраюся паехаць у Ленінград, дык табе прыйдзецца некалькі дзён у мяне пагаспадарыць. Гаўрылкін.
пагасці́ць, ‑гашчу, ‑госціш, ‑госціць; зак.
Гасціць некаторы час. Да бацькоў, у край мой беларускі, Я прыехаў пагасціць здалёк. Гілевіч.
пагасцява́ць, ‑цюю, ‑цюеш, ‑цюе; зак.
Тое, што і пагасціць. Бабка ведала ўсіх будачнікаў па адзін і па другі бок раз’езду і вельмі раіла пагасцяваць у Бабініча. Колас.
пагатава́цца, ‑туецца; зак.
Гатавацца некаторы час.
пагатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Гатаваць некаторы час. Пагатаваць страву гадзіну.
пагато́ў, прысл.
Тым больш. [Бацька:] — Ужо калі ў няволі не прапалі [дзеці], то тут, у сваіх, і пагатоў не прападуць. Сачанка.
пага́ўкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм.
1. Гаўкаць некаторы час. Сабака пагаўкаў і перастаў.
2. перан. Груб. Пагаварыць некаторы час. [Сомік:] — Вось пагаўкай яшчэ, дык заробіш ты ў мяне сёння. Крапіва.
пага́ўкваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Гаўкаць час ад часу, зрэдку. Ляніва пагаўкваў сабака, узлёгшы на буду. Арочка.