пагарачэ́ць, ‑эе; зак.
1. Стаць, зрабіцца гарачэйшым. Пагарачэла печ.
2. безас. Зрабіцца горача. У хаце пагарачэла.
пагарба́ціцца, ‑аціцца; зак.
Разм. Тое, што і пагорбіцца.
пагарбе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм. Гарбець некаторы час. Пагарбець над падручнікам.
пага́рда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Ганарлівыя адносіны да каго‑, чаго‑н.; ганарыстасць. Ставіцца з пагардай да каго-небудзь. □ На адной з вуліц Мінска Грышка прыглядаецца ў твар жандара, які едзе з пагардай на буланым кані. Чарот. // Поўная адсутнасць павагі да каго‑, чаго‑н.; здзек. Выказаць пагарду. □ Хоць пагарду цярплю, — Мушу быць глух і нем; Хоць свет хлебам кармлю, Сам мякіначку ем. Купала. Вочы.. [настаўніцы] загарэліся халодным і жорсткім агнём пагарды. Шчарбатаў.
пагарджа́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пагарджальнага.
пагарджа́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Тое, што і пагардлівы.
2. У граматыцы — які мае ці ўносіць адценне пагардлівасці, зневажальнасці. Пагарджальны суфікс.
пагарджа́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пагарджаць.
пагарджа́ны, ‑ая, ‑ае.
Той, да каго адносяцца з пагардай, кім пагарджаюць. Сялянства ў царскай Расіі было пагарджаным і бяспраўных. Івашын.
пагарджа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., кім-чым.
Адносіцца да каго‑, чаго‑н. з пагардай. — Нашы людзі не прывыклі да таго, каб з іх хто смяяўся, пагарджаў імі. Алешка.
пага́рдлівасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пагардлівага. Пагардлівасць да людзей. □ [Блецька] бачыў навылёт Тоўхарта і ненавідзеў яго.. за.. пагардлівасць да сябе. Чорны.