падлі́злівасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць падлізлівага; падлізніцтва.
падлі́злівы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Які падлізваецца; ліслівы, угодлівы. Падлізлівы чалавек.
падлі́знік, ‑а, м.
Разм. Той, хто падлізваецца; падліза. Спачатку каманду дзяжурнага наогул не слухалі. Толькі той-сёй з самых адпетых падлізнікаў, хочучы падслужыцца да начальства, станавіўся навыцяжку. Колас.
падлі́зніцкі, ‑ая, ‑ае.
Разм. Уласцівы падлізніку, падлізе. Не люблю я псярні панскай, Палупанкаў, ахмістрынь — Дух падлізніцкі, паганскі, Прападзі ён там і згінь! Колас.
падлі́зніцтва, ‑а, н.
Разм. Рабалепная ліслівасць, угодлівасць.
падлі́к, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. падлічыць.
2. Вынік, падрахунак чаго‑н. Паходня ўзяў у рахункавода паперы з падлікам натуральных і грашовых прыбыткаў і выдаткаў. Хадкевіч.
падліко́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да падліку. Падліковая аперацыя. // Які служыць, прызначаны для падліку, вылічэння. Падліковая камісія. Падліковыя машыны.
падлі́сак, ‑ска, м.
1. Маладая лісіца.
2. Помесь лісіцы і сабакі.
падлітава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падлітаваць.