Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

панамало́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Намалаціць многа чаго‑н. Панамалочваць жыта.

панамерыкані́зм, ‑у, м.

Рэакцыйная палітычная дактрына, у аснову якой пакладзена ідэя аб быццам бы існуючай агульнасці гістарычнага лёсу, эканомікі і культуры ЗША з іншымі краінамі амерыканскага кантынента і якая выкарыстоўваецца імперыялістамі ЗША для закабалення дзяржаў Лацінскай Амерыкі.

панамерыка́нскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да панамерыканізму. Панамерыканскі саюз. Панамерыканская канферэнцыя.

панаме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Намясіць, замясіць вялікую колькасць чаго‑н.

панаме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Мяшаючы, прыгатаваць у вялікай колькасці.

панамо́лваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Намалоць многа чаго‑н.

панамо́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.

Наматаць усё, многае.

панамо́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што і чаго.

1. Намачыць усё, многае або ўсіх, многіх. Панамочваць каноплі.

2. Мочачы, прыгатаваць многа чаго‑н. Панамочваць яблык.

панаму́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Намуляць што‑н. у многіх месцах. Панамульваць ногі.

панамыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

1. Намыць, памыць вялікую колькасць чаго‑н. Панамываць талерак.

2. і што. Нанесці хвалямі, насоснымі машынамі многа чаго‑н. Панамываць мелі. Панамываць дамбы.

3. Здабыць у вялікай колькасці. Панамываць золата.

панамярза́ць, ‑ае; зак.

Намерзнуць у вялікай колькасці або ў многіх месцах. Панамярзала лёду каля калодзежа.