пакасі́ць 1, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., што.
1. пераважна безас. Зрабіць касым, скрывіць. Дзверы пакасіла.
2. і чым. Павярнуць вочы ўбок, коса паглядзець. Я пакасіў вокам .. і напраўду, побач з месцам, дзе я толькі што ляжаў, убачыў выціснутую ад сядзення ямку, на купіне, а спераду купіны выбіты нагамі мох. Кірэенка.
пакасі́ць 2, ‑кашу, ‑косіш, ‑косіць; зак., каго-што.
1. Скасіць усё, многае. Едзе, едзе к нам падмога, Усё пакосім, убяром!.. Парахневіч.
2. перан. Забіць, загубіць усіх, многіх. Усіх фашыстаў, якія на чале з Фрыдрыхам Фенсам былі ў Макушоўскім лесе, пакасілі партызанскія кулі. Паслядовіч.
3. і без дап. Касіць некаторы час. — Пакашу да вечара, — хоць душу адвяду, — сказаў Алесь і пагнаў пракос. Сабаленка.
пака́т, ‑у, М ‑каце, м.
Тое, што і пакатасць (у 2 знач.). Паміж двух узгоркаў, выбіраючы лепшае месца.. хаваючыся пад пакатам узгоркаў, у цені алешніку маладога, бяжыць вузенькі халодны раўчук. Галавач.
пака́тасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць пакатага. Шэйдак яшчэ пашырэў у плячах, памажнеў. Менш відна стала пакатасць плячэй. Сабаленка.
2. Пакатая паверхня. У пакатасць зямлі свае кволыя ногі Упіраюць [зубраняты] натужна Да самай знямогі — Зямлю адпіхнуць настойліва хочуць, Каб самім на ногі ўскочыць... Сіпакоў.
паката́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., на чым і без дап.
Катацца некаторы час. І Толя зірнуў на таварыша. У таго ажно кропелькі выступілі на носе — так яму хацелася пакатацца на веласіпедзе. Арабей.
паката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Кахаць некаторы час. Пакатаць на трактары Кожны хлопца рад. Шушкевіч.
пака́ты, ‑ая, ‑ае.
Які паступова паніжаецца; з нахілам. Пакаты дах. □ Стукнуўшы дзверцамі, Сцяпан адпусціў тормаз, і машына сама пакацілася да варот: двор быў пакаты. Пташнікаў.
пакаўзну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Не ўстаяць, не ўтрымацца на коўзкім месцы; паслізнуцца. У той дзень была галалёдзіца, тратуары зрабіліся слізкімі і Валіку прыходзілася ўвесь час асцерагацца, каб не пакаўзнуцца. Жычка.
2. перан. Разм. Дапусціць памылку ў паводзінах, якіх‑н. дзеяннях. [Бацька:] — Глядзі толькі не пакаўзніся, справа гэта не такая простая. Сіўцоў.
пакаўны́, ‑ая, ‑ое.
Тое, што і пакоўны. Недалёка ад Барак у чыстым полі адзінока стаялі пакаўное панскае гумно і старая хата. С. Александровіч.
пакаха́цца, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Разм. Пакахаць адзін аднаго. [Настаўніца і ляснічы] сустрэліся і пакахаліся. Іх каханне было падобна на чыстую палявую крынічку. Краўчанка.
пакаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Адчуць каханне да каго‑н.; палюбіць. — Гы, Аленка, памятай: ніхто цябе так не палюбіць, як я. Адну цябе пакахаў і больш нікога не хачу. Колас. Пакахаў Тарас дзяўчынку У дзяцінстве, рана, І да самае да смерці Не забыў Аксаны. Купала. // без дап. Закахацца. [Казімір:] — Каб жаніцца, трэба пакахаць, а так — што? Пестрак.