Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паабску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабскубаць.

паабсма́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Крыху абгарэць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабсмальваліся людзі на пажары. Слупы паабсмальваліся.

паабсма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абсмаліць ​1 у многіх месцах; абсмаліць ​1 усё, многае або ўсіх, многіх. Паабсмальваць бакі кажуха ля агню. Паабсмальваць свіней.

паабсмо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Прасмаліць, пакрыць смалою ўсё, многае.

паабстру́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абстругаць усё, многае. Паабстругваць жэрдкі.

паабстрыга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абстрыгчы ўсё, многае або ўсіх, многіх. Паабстрыгаць ногці. Паабстрыгаць усіх авечак.

паабсыпа́цца, ‑аецца; зак.

Абсыпацца — пра ўсё, многае. Акопы былі зруйнаваны гарматным агнём: зямля з краёў паабсыпалася... Чорны.

паабсыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абсыпаць усё, многае або ўсіх, многіх. У завулку ніводнай жывой душы, снег паабсыпаў дрэвы, платы, частаколы, хаты. Галавач.

паабсыха́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Абсохнуць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Падарожнікі паабсыхалі. Адзенне паабсыхала.

паабсява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абсеяць, засеяць усё, многае. Паабсяваць палі.