падлабу́ньвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да падлабуніцца.
падлаві́ць, ‑лаўлю, ‑ловіш, ‑ловіць; зак., каго-што.
1. Падпільнаваўшы, злавіць, затрымаць. — Дзе вы такога бандыта падлавілі? — па-панібрацку звяртаецца [незнаёмы] да Косці і Сашкі. Карпюк.
2. перан. Знянацку застаць. Колькі разоў спрабаваў афіцэр падлавіць Мацачка, як кажуць, на месцы злачынства і пакараць, але зрабіць гэта яму ніяк не ўдавалася. Сачанка.
3. перан. Назіраючы, слухаючы, заўважыць што‑н. У тоне Міколы Віхора Карніцкі падлавіў нейкую абыякавасць, тое, чаго ён вельмі не любіў. Паслядовіч. // Злавіць на чым‑н. няўдала сказаныя, напісаныя. [Іван Сцяпанавіч:] — Вы падумалі мяне падлавіць крыху: ці няма ў казцы супярэчнасці? Дубоўка.
4. Разм. Налавіць дадаткова. [Андрэй:] — Падловіш яшчэ на вуды [рыбы], а то без дробязі і юшка не юшка. Ваданосаў.
падлаго́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.
Незак. да падлагодзіцца.
падлаго́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падлагодзіць.
падлаго́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Разм. Падлашчыцца да каго‑н., дагаджаючы.
падлаго́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; заг. падлагодзь; зак.
Разм. Зрабіць што‑н. добрае каму‑н., дагадзіць. Падлагодзіць таварышу.
падла́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад падладзіць.
падла́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. падладжваць — падладзіць.
падла́джвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да падладзіцца.
2. Зал. да падладжваць.
падла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да падладзіць.