пачы́сціцца, ‑чышчуся, ‑чысцішся, ‑чысціцца; зак.
Пачысціць сваё адзенне, абутак. — Зменіш будзённае на святочнае, пачысцішся — адчуеш сябе неяк па-новаму. М. Ткачоў.
пачы́сціць, ‑чышчу, ‑чысціш, ‑чысціць; зак., каго-што.
1. Зрабіць чыстым, вычысціць. Пачысціць паліто. Пачысціць зубы. □ Мы пагаліліся, апранулі новыя гімнасцёркі, пачысцілі боты і пайшлі. Няхай.
2. Зняць, выдаліць непатрэбнае, рыхтуючы да чаго‑н. Пачысціць яблыкі на кампот. □ Якуб дастаў з ночваў ладнага шчупака, пачысціў яго, потым прынёс трэсак, пачаў рыхтаваць малым снеданне. Лупсякоў.
3. Разм. Аграбіць, абрабаваць. Чужынцы абадралі Мінск як ліпку, пачысцілі і ўсю Беларусь. Рамановіч.
пачыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.
1. Чытаць некаторы час. Кружалін вярнуўся з горада, запаліў лямпу і нарыхтаваўся пачытаць Гейнэ. Лужанін.
2. Разм. Чытаючы, пазнаёміцца са зместам, прачытаць. — А дзе ліст? Дайце мы пачытаем, — сказаў старшы. Крапіва.
пачы́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што і без дап.
Разм. Час ад часу, патроху чытаць. [Мікола:] — Ніякіх табе клопатаў: хлеба і селядцоў Семпалоўская падашле, а ты сядзі сабе да пачытвай кніжкі. Машара.
пачы́шчаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пачысціць.
пачэ́знуць, ‑чэзну, ‑чэзнеш, ‑чэзне; пр. пачэз, ‑ла; зак.
1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Памарнець, павянуць — пра ўсё, многае. Зусім пачэзлі выгодаўскія палоскі, што на ўзгорках паміж бору. Лынькоў. // Згубіць здароўе, знясілець — пра ўсіх, многіх.
2. Чэзнуць некаторы час. Зваліцца з ног, небарака, перакінуць яго [зняволенага] ў асобны катух, пачэзне там з тыдзень, ды і аддасць богу душу. Ляўданскі.
пачэ́плены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пачапіць.
пачэ́рнены, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад пачарніць.
пачэ́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
Чэрпаць некаторы час.
пачэ́снасць, ‑і, ж.
Уласцівасць пачэснага (у 2 знач.).