Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пазака́пваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Закапаць, пакрыць каплямі чаго‑н. усё, многае. Пазакапваць абрус чарнілам.

2. Разм. Увесці што‑н. па каплі (каплях) усім, многім.

пазака́рваць, ‑ае; зак.

Закарэць — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Боты пазакарвалі.

пазака́свацца, ‑аецца; зак.

Закасацца — пра ўсё, многае.

пазака́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закасаць усё, многае. [Давыдзюкоў і Піскуноў].. пазакасвалі за калені.. споднікі.. і асцярожна палезлі з берага да ракі. Галавач.

пазакасо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Закасаваць усё, многае. Пазакасоўваць напісанае.

пазакаштары́сны, ‑ая, ‑ае.

Які праходзіць (зацвярджаецца, выдаткоўваецца) не па каштарысу. Пазакаштарысныя грошы.

пазакіда́цца, ‑аецца; зак.

Закінуцца, згубіцца — пра ўсё, многае. Начынне пазакідалася.

пазакіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Ускінуць на што‑н. або закінуць куды‑н. усё, многае. Мы пазакідалі, хто пад палаці, а хто на гарышчы, абрыдлыя за доўгую зіму лапці і бегалі басанож. Сабаленка.

2. Разм. Кінуўшы, палажыўшы не на сваё месца, згубіць усё, многае. Пазакідаць інструменты.

3. Адкінуць, адвесці (частку цела, адзенне і пад.) убок, уверх, уніз. Пазакідаць рукі назад.

4. Кідаючы, запоўніць або прыкрыць усё, многае. Пазакідаць ямы ламаччам.

пазакі́двацца, ‑аецца; зак.

Тое, што і пазакідацца.

пазакі́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і пазакідаць.