Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

паабраста́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.

Пакрыцца валасамі, шэрсцю і пад. — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [партызаны] страшэнна паабрасталі бародамі. Чорны. // (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Абрасці якой‑н. расліннасцю з усіх бакоў. Дрэвы паабрасталі былі мохам і высыхалі. Пальчэўскі.

паабру́бліваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Разм. Абрубіць, падрубіць усё, многае. Паабрубліваць насавыя хустачкі.

паабрыва́цца, ‑аецца; зак.

Абарвацца — пра ўсё, многае. Канаты паабрываліся. □ Падзьмуў з мора вецер, нагнаў хмар, зашамацела лісце на дрэвах,.. паабрывалася і пакацілася па асфальце. Лось.

паабрыва́ць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Зрываючы, абарваць усё, многае. Паабрываць яблыкі.

2. Адарваць усё, многае. Паабрываць ніткі. Паабрываць правады.

паабрыва́ць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абрыць, парыць усё, многае. Паабрываць зямлю вакол агароджы.

паабрэ́зваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Тое, што і паабразаць.

паабса́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абсадзіць вакол, па краях што‑н. або ўсё, многае. [Бацька] паабсаджваў дрэвамі дарогу. Чорны.

паабскраба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Абскрэбці ўсё, многае. Паабскрабаць вокны ад фарбы.

паабскуба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абскубці ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабскубаць вазы з сенам.

паабску́бваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Тое, што і паабскубаць.

паабсма́львацца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Крыху абгарэць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Паабсмальваліся людзі на пажары. Слупы паабсмальваліся.