Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

нарашчэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. нарасціць (у 2, 3 знач.).

нарва́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нарваць ​1 (у 1–3 знач.).

нарва́цца, ‑рвуся, ‑рвешся, ‑рвецца; ‑рвёмся, ‑рвяцеся; зак.

Разм.

1. на каго-што і без дап. Нечакана сустрэцца з кім‑, чым‑н., выпадкова натрапіць на каго‑, што‑н. Мы прыйшлі ў мястэчка ноччу і, каб не пераходзіць чыгункі, дзе лёгка было нарвацца на нямецкі патруль, спыніліся ў Міколкавага дзеда, двор якога стаяў наводшыбе. Навуменка. Неяк ноччу, падкрадаючыся да чыгункі, мы нарваліся на варожую засаду. Краўчанка. Падарожжа ў адзіночку палохала. Нарвешся дзе-небудзь на дэсант — прыстрэляць, і ніхто ніколі не дазнаецца пра гэта. Асіпенка. // Сустрэцца з кім‑, чым‑н. (звычайна непрыемным, непажаданым) у сваім жыцці, у сваёй дзейнасці. Дзед спрабаваў адгаварыць Міколу — не падабалася яму гэтая паездка ў такі час, калі на кожным кроку можна нарвацца на сваю смерць. Якімовіч. «Нарвецца дзяўчына», — казалі пра .. [Аўгіню] сталыя жанкі і маладзіцы, калі гутаркі пра яе дурасці даходзілі да іх вушэй. Колас.

2. Нечакана прыйсці, з’явіцца. Неяк .. дзядзька Мікіта прывёз сабе цэлы воз бярэзніку, а тут нечакана нарваўся .. ляснік Мацуль. Сіпакоў.

•••

Не на таго нарваўся — тое, што і не на таго напаў (гл. напасці).

нарва́ць 1, ‑рву, ‑рвеш, ‑рве; ‑рвём, ‑рвяце; зак., чаго.

1. Сарваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць кветак. Нарваць яблыкаў. □ Бярозкі ўбраліся такой яркай і прывабнай зелянінай, што толькі б на букет яе нарваць. Кулакоўскі. Ля хаткі .. [Міхалка] парваў жмут высокай травы, спехам перавязаў яе абрыўкам вяровачкі, і атрымаўся ладны венік. Якімовіч.

2. Парваць нейкую колькасць чаго‑н. Нарваць паперы.

3. Нацерабіць нейкую колькасць (лёну, канопляў і пад.). Нарваць ільну.

4. і што. Разм. Нагнаць (пра вецер). Вецер парваў дажджу. □ — [Вятры] нарвуць буру, — прагаварыў Лукаш Гнецька. Гурскі.

нарва́ць 2, ‑рве; зак.

Апухнуць і нагнаіцца. Палец парваў.

нарве́жац,

гл. нарвежцы.

нарве́жка,

гл. нарвежцы.

нарве́жскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Нарвегіі, нарвежцаў. Нарвежская мова.

нарве́жцы, ‑аў; адз. нарвежац, ‑жца, м.; нарвежка, ‑і, ДМ ‑жцы; мн. нарвежкі, ‑жак; ж.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва. Нарвегіі.

нард, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Травяністая расліна сямейства валяр’янавых, якая мае мясісты духмяны корань і дробныя кветачкі.

2. Араматычнае рэчыва, якое здабываецца з гэтай расліны.

[Лац. nardus.]

на́рдавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нарду, прыгатаваны з нарду. Нардавы алей.