Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

на́гінкам, прысл.

Абл. Сагнуўшыся. [Даніла] ля сваіх варот прыпыніў каня, узваліў на плечы пень і нагінкам панёс яго ў двор. Капыловіч.

нагла́джвацца, ‑аецца.

Зал. да нагладжваць.

нагла́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пагладзіць.

нагла́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.

1. што. Выгладзіць добра, акуратна. Пагладзіць спадніцу.

2. чаго. Выгладзіць у нейкай колькасці. Пагладзіць бялізны.

нагле́бавы, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца на глебе, які мае адносіны да глебы. Чарнічнік і бруснічнік, пахучы багун, духмяны ландыш, папараць, кісліца, мох, лугавы лён і шмат іншых раслін ўтвараюць так званае наглебавае покрыва. Гавеман.

нагле́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад нагледзець.

нагле́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да нагледзець.

нагле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і наглядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Уволю паглядзець. Дзяўчынцы вельмі хацелася пастаяць, добра нагледзецца на дзівосную кветку. Сіняўскі. [Стэпа:] — Хоць пасядзі на расстанні з мацерай. Бо калі мы ўжо ўгледзімся — хто можа сказаць... — Яна разгорнілася і заплакала. — Дай мне наглядзецца на цябе... Гартны. / (з адмоўем «не» або дзеясл. «магчы»). [Маці] — Не пушчу раней, не пушчу... Я яшчэ на вас, дзеткі, добра не нагледзелася. Пальчэўскі. Некалькі дзён .. [Галя і Зоя] не адыходзілі адна ад другой і не маглі наглядзецца адна на адну. Сяргейчык.

2. Паглядзець, убачыць многа чаго‑н.; убачыць не адзін раз што‑н. У хаце поўна кабет, яны пры ўваходзе Міці на хвіліну змоўклі, а потым зноў загаварылі пра сваё.. — чаго нагледзеліся яны, колькі набедаваліся... Навуменка.

нагле́дзець, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

Уважліва наглядаючы, заўважыць, знайсці; прыгледзець з якой‑н. мэтай. Яшчэ ідучы ў лес, нагледзеў сабе мясціну дзядзька Марцін, дзе дроў было многа. Колас.

наглумі́цца, ‑глумлюся, ‑глумішся, ‑глуміцца; зак., над кім-чым, з каго-чаго і без дап.

Насмяяцца або наздзекавацца з каго‑, чаго‑н. Самому сабе не мог прызнацца Ільюк, што над ім, Шэметам, так маглі наглуміцца некрашоўскія мужыкі. Лобан. І заўсёды вось гэтак: прыбягуць [хлопцы], .. наглумяцца, наскубуць за валасы — і пабеглі. Мурашка.