Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

язва, , ж.

  1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

    • Незагойная я.
  2. перан. Зло, шкода.

    • Грамадскія язвы.
  3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

  • Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

  • Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. язвачка, .

|| прым. язвавы, .

  • Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

язвеннік, , м. (разм.).

Чалавек, які хварэе язвавай хваробай.

|| ж. язвенніца, .

язджалы, .

Такі, па якім многа ездзілі, біты.

  • Язджалая дарога.

яздок, , м.

  1. Той, хто едзе на кані вярхом або кіруе запрэжкай.

    • Ездакі пазлазілі з коней.
  2. Пра таго, хто ўмее добра ездзіць (у 3 знач.).

    • Добры я. на матацыкле.

  • Не яздок куды (разм.) — пра таго, хто не хоча або не можа ездзіць куды-н., бываць дзе-н.

язмін, , м.

Дэкаратыўны куст сямейства каменяломнікавых з белымі пахучымі кветкамі, сабранымі ў невялікія гронкі.

|| прым. язмінавы, .

язык, , м.

  1. Рухомы мышачны орган у ротавай поласці, які з’яўляецца органам смаку, а ў чалавека ўдзельнічае таксама ва ўтварэнні гукаў мовы.

    • Паказаць я.

    • Малако ў каровы на языку (прыказка).

    • Заліўны я. (страва).

    • Востры на я. (умее гаварыць трапна, з’едліва).

    • Доўгі я. у каго-н. (перан. пра балбатлівага чалавека; разм. неадабр.).

    • Злы я. у каго-н. (перан. хто-н. злосна, з насмешкай гаворыць пра каго-, што-н.; разм.).

    • Злыя языкі (перан. пра ахвотнікаў да плётак, нагавораў).

    • Мянціць (малоць) языком (перан. займацца пустой балбатнёй; разм.).

    • Прыкусіць я. (перан. спахапіўшыся, раптоўна замаўчаць, устрымацца ад выказвання; разм.).

    • Прытрымаць я. (перан. памаўчаць; разм.).

    • Пытанне было на языку ў каго-н. (хто-н. гатоў быў задаць пытанне).

    • Развязаць я. (загаварыць, разгаварыцца пасля маўчання; разм.).

      • Віно развязала я. каму-н. (прымусіла разгаварыцца; разм.).
    • Распусціць я. (пачаць гаварыць лішняе; разм. неадабр.).

    • Сарвалася з языка што-н. у каго-н. (сказаў міжвольна, не падумаўшы; разм.).

    • Трымаць я. за зубамі (перан. маўчаць, калі гэта патрэбна).

    • Цягнуць за я. каго-н. (перан. прымушаць гаварыць, выказвацца; разм.).

    • Я. без касцей у каго-н. (перан. пра каго-н., хто любіць многа гаварыць, гаворыць лішняе, пустое; разм.).

    • Я. добра падвешаны ў каго-н. (мастак добра гаварыць; разм.).

    • Я. не паварочваецца сказаць (не хопіць рашучасці сказаць; разм.).

    • Я. праглынеш (перан. пра што-н. надта смачнае; разм.).

    • Я. свярбіць у каго-н. (перан. цяжка прамаўчаць, хочацца сказаць; разм.).

  2. перан. Палонны, ад якога можна атрымаць патрэбныя звесткі (разм.).

  3. У звоне: металічны стрыжань, які ўтварае гук ударамі аб сценкі.

  4. перан. Пра што-н. выцягнутае, па форме падобнае на язык.

    • Языкі полымя.
    • Языкі сумётаў.

|| памянш. язычок, .

|| прым. языковы, і язычны, .

  • Языковая мышца.
  • Язычныя нервы.

языкаты, і языкасты, .

Востры на язык, ахвочы паспрачацца, панасміхацца.

  • Языкатая (і языкастая) жанчына.

|| наз. языкатасць, і языкастасць, .

язычнік, , м.

Паслядоўнік язычніцтва.

|| ж. язычніца, .

язычніцтва, , н.

Рэлігія, заснаваная на пакланенні многім багам, ідалапаклонства.

|| прым. язычніцкі, .

язычок, , м.

  1. гл. язык.

  2. Адростак на заднім краі паднябення ў поласці рота.

  3. Невялікі адростак ля асновы ліставой пласцінкі ў злакавых і некаторых інш. раслін (спец.).

  4. Рухомая, адным канцом прымацаваная пласцінка ў розных прыстасаваннях.

    • Я. чаравіка.
    • Я. замка.
    • Я. музычнага інструмента.

|| прым. язычковы, .

  • Я. музычны інструмент.