Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яблык, , м.

Плод яблыні.

  • Летні сорт яблыкаў.
  • Яблыку няма дзе ўпасці (перан. надта цесна).
  • Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).

  • Адамаў яблык — кадык.

  • Вочны яблык — шарападобнае цела вока.

  • У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).

  • Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].

|| памянш. яблычак, .

|| прым. яблычны, .

  • Я. сок (з яблыкаў).

яблыня, , ж.

Пладовае дрэва сямейства ружакветных з ядомымі круглымі салодкімі або кісла-салодкімі пладамі.

|| памянш. яблынька, .

|| прым. яблыневы, .

яблычак, , м.

  1. гл. яблык.

  2. Цэнтр мішэні (у 1 знач.) у выглядзе чорнага круга.

    • Папасці (пацэліць, трапіць) у самы я. (таксама перан. дакладна, правільна ўгадаць, сказаць і пад.; разм.).