яблык,
Плод яблыні.
- Летні сорт яблыкаў.
- Яблыку няма дзе ўпасці (
перан. надта цесна). - Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).
Адамаў яблык — кадык.
Вочны яблык — шарападобнае цела вока.
У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).
Яблык разладу (
кніжн. ) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].
||
||
- Я. сок (з яблыкаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)