Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ям, , м.

Даўней: паштовая станцыя, дзе праезджыя мянялі коней.

|| прым. ямскі, .

  • Ямская хата (памяшканне такой станцыі).

яма, , ж.

  1. Паглыбленне ў зямлі.

    • Выкапаць яму.
    • Памыйная я.
    • Паветраная я. (перан. участак у паветры, дзе самалёт рэзка зніжаецца, нібыта правальваецца).
    • Капаць яму каму-н. (перан. рыхтаваць непрыемнасць).
  2. Абсталяванае паглыбленае месца для захоўвання чаго-н. (спец.).

    • Хаваць бульбу ў яме.
    • Вугальная я. (на судне).
    • Аркестравая я.
  3. Упадзіна, нізіна (разм.).

    • Веска стаіць у яме.

|| памянш. ямка, .

ямб, , м.

Вершаваная двухскладовая стала з націскам на другім складзе.

|| прым. ямбічны, .

  • Ямбічная стапа.

яміна, , ж. (разм.).

Тое, што і яма (у 1 і 3 знач.).

|| памянш. ямінка, .

ямка, , ж.

  1. гл. яма.

  2. Невялікае паглыбленне на чым-н., у чым-н.

    • Ямкі на шчочках.
  3. Ніша з боку прыпечка, куды заграбаюць жар, замятаюць попел.

|| памянш. ямачка, .

ямскі, (уст.).

  1. гл. ям.

  2. Звязаны з перавозкай на конях пошты, грузаў і пасажыраў.

    • Ямская тройка.

ямшчык, , м.

Фурман на ямскіх конях.

|| прым. ямшчыцкі, .