Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яхант, , м.

Старая назва каштоўных камянёў рубіну, сапфіру і інш.

|| прым. яхантавы, .

яхідна, , ж.

  1. Невялікая млекакормячая жывёліна, пакрытая іголкамі і поўсцю, водзіцца ў Аўстраліі і на астравах Ціхага акіяна.

  2. Ядавітая аўстралійская змяя сямейства аспідаў.

  3. перан. Пра злога, каварнага чалавека (разм.).

яхіднічаць, ; незак. (разм.).

Злосна іранізаваць, з’едліва насміхацца з каго-н.

|| зак. з’яхіднічаць, .

яхідны, .

Каварны, з’едлівы.

  • Я. чалавек.
  • Я. позірк.

|| наз. яхіднасць, .

яхідства, , н.

Злосць, з’едлівасць, каварства.

яхкаць, ; незак.

Брахаць у час пагоні за зайцамі (пра сабаку).

|| наз. яхканне, .

яхт... і яхт-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр. яхт-клуб, яхт-клубавец.

яхта, , ж.

  1. Вялікая і лёгкая спартыўная парусная лодка.

    • Гоначная я.
  2. Невялікае судна для прагулак, спорту.

    • Маторная я.

|| прым. яхтавы, .

яхтсмен, , м.

Спартсмен, які займаецца парусным спортам.

|| ж. яхтсменка, .

|| прым. яхтсменскі, .

яхт-клуб, , м.

Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам.

|| прым. яхт-клубаўскі, .