Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яхт... і яхт-...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да ваджэння яхтаў, да паруснага спорту, напр. яхт-клуб, яхт-клубавец.

яхта, ✂, ж.

  1. Вялікая і лёгкая спартыўная парусная лодка.

    • Гоначная я.
  2. Невялікае судна для прагулак, спорту.

    • Маторная я.

|| прым. яхтавы, ✂.

яхтсмен, ✂, м.

Спартсмен, які займаецца парусным спортам.

|| ж. яхтсменка, ✂.

|| прым. яхтсменскі, ✂.

яхт-клуб, ✂, м.

Спартыўная арганізацыя, якая займаецца водным, пераважна парусным спортам.

|| прым. яхт-клубаўскі, ✂.