Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

яйка, , н.

Тое, што і яйцо.

яйцавод, , м. (спец.).

Канал жаночых палавых органаў, па якім яйцаклетка выводзіцца з яечніка, матачная труба.

|| прым. яйцаводны, .

яйцаклетка, , ж. (спец.).

Жаночая палавая клетка жывёльных і раслінных арганізмаў.

яйцаноскі, , (спец.).

Пра свойскіх птушак: здольны несці яйцы, а таксама здольны добра несці яйцы.

  • Яйцаноская парода курэй.

|| наз. яйцаноскасць, .

яйцародны, , (спец.).

Які ўзнаўляе патомства шляхам адкладвання аплодненых яек, у адрозненне ад жывародных.

яйцо, , н.

  1. Жаночая палавая клетка чалавека. якая развіваецца ў новы арганізм пасля апладнення, яйцаклетка.

  2. У птушак, паўзуноў і яйцародных млекакормячых; такая клетка авальнай формы ў шкарлупіне, абалонцы.

    • Несці яйцы.
    • Качынае я.
    • Я. чарапахі.
    • Змяінае я.
  3. Прадмет такой формы.

    • Крыштальнае я. (прадмет упрыгожання).
  4. У насякомых: такая клетка ў выглядзе невялікіх крупінак.

    • Мурашыныя яйцы.
  5. Курыныя яйцы як прадукт харчавання.

    • Крутое я.

|| памянш. яечка, .

|| прым. яечны, .

  • Яечнае мыла (прыгатаванае з курыных яец).