Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

язва, ✂, ж.

  1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы.

    • Незагойная я.
  2. перан. Зло, шкода.

    • Грамадскія язвы.
  3. перан. Пра шкадлівага, з’едлівага чалавека (разм.).

○

  • Сібірская язва — вострая заразная хвароба жывёлы і чалавека.

  • Язва страўніка — хранічнае захворванне страўніка з пашкоджаннем слізістай абалонкі.

|| памянш. язвачка, ✂.

|| прым. язвавы, ✂.

  • Язвавая хвароба (язва страўніка або дванаццаціперснай кішкі).

язвеннік, ✂, м. (разм.).

Чалавек, які хварэе язвавай хваробай.

|| ж. язвенніца, ✂.